Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Прафесія – архівіст»

8 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 9-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Оршы» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Прафесія – архівіст».

Падчас дадзенага мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», даведаліся пра асноўныя кірункі дзейнасці архіва і склад фондаў, спецыфіку працы з архіўнымі дакументамі, а таксама гісторыю будынка ўстановы.