Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзена прэзентацыя выстаўкі архіўных дакументаў

30 жніўня 2023 года ў рамках правядзення выязной калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выстаўкі архіўных дакументаў «Светлая душа лесу», падрыхтаванай Дзяржархівам у г.Глыбокае, прымеркаванай да 113-й гадавіны з дня нараджэння Віктара Антонавіча Ламака, заснавальніка Дэндралагічнага сада Глыбоцкага лясгаса, Ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна.

На прэзентацыі прысутнічалі намеснік Міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіл Філіновіч, прадстаўнікі лесагаспадарчай галіны Гродзенскай і Гомельскай абласцей.

У верасні выстава будзе экспанавацца ў холе Глыбоцкага райвыканкама, дзе ўсе ахвочыя змогуць азнаёміцца з прадстаўленымі на ёй дакументамі.