Адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Пракапцова «Пад знакам бясконцасці»

Работнікі БДАКФФД прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка, а таксама 25-годдзю яго працы на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі. Калегі мелі магчымасць аднымі з першых павіншаваць мастака з юбілеем і пазнаёміцца з яго творчасцю. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, – карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 35 работ з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея, Музея горада Мінска, карпаратыўнай калекцыі ААТ “Прыёрбанк” і асабістай калекцыі аўтара.

Выстава працягнецца да 9 верасня 2023 года.

 

Удзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі жывапісу Уладзіміра Пракапцова
Мастак Уладзімір Пракапцоў
Намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч віншуе мастака Уладзіміра Пракапцова з юбілеем
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Алена Іванаўна Траццяк, мастак Уладзімір Пракапцоў і намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч
Інфармацыя пра мастака
Мастак Уладзімір Пракапцоў у сваёй працы «Гармонія зямная і нябесная. Памяці Веры»