Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве, прысвечанам Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 ліпеня 2023 г. у Рэчыцкім раёне ў рамках мерапремстваў, якія праводзіліся ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня), адбыўся велапрабег з удзелам працоўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Ад Рэчыцкага дзяржархіва да веласіпедыстаў на стартавай пляцоўцы ў гарадскім парке Перамогі далучылася загадчык гаспадаркі групы эксплуатацыі і абслугоўвання будынка і збудаванняў Ірына Садоўская, а падтрымлівалі яе архівісты аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Галіна Жандарава і Вікторыя Суворава, вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка.