Правядзенне мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы

У рамках мерапрыемстваў Года міра і стварэння і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» для выхаванцаў лагераў працы і адпачынку «Юны патрыёт» і «Профі» сярэдніх школ №№ 11 і 7 г. Рэчыцы работнікі Рэчыцкага дзяржархіва правялі аглядныя экскурсіі па архівасховішчу і аддзелам установы.

Юнакам і дзяўчынам былі паказаны ўнікальныя дакументы, а таксама работа архівістаў па камплектаванню і стварэнню архіўных фондаў, у тым ліку фондаў асабістага паходжання.

Далей у чытальнай зале архіва ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) адбыліся ўрокі патрыятызму па тэме «За любімую Беларусь!». На іх нашы госці асвяжылі наяўныя веды, адкрылі для сябе шмат цікавых фактаў аб сваёй Радзіме і пазнаёміліся з яе знакамітымі ўраджэнцамі і жыхарамі (манашка Ефрасіння Полацкая, палітык Леў Сапега, мастак Марк Шагал, фізік Жарэс Алфёраў, кінарэжысёр Ігар Дабралюбаў і інш.).