Студэнты на практыцы ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

З 19 па 30 чэрвеня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» праходзіла вучэбная (музейна-архіўная) практыка студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна».

За час практыкі юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, асаблівасцямі работы архівістаў і змаглі самастойна выконваць некаторыя віды работ.

Як ведаць, магчыма, сённяшнія практыканты – гэта будучыя работнікі архіва!