Аб удзеле 29 чэрвеня 2023 года супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў адкрыцці выставы-рэтраспекцыі «На адным дыханні. 20 гадоў, як адно імгненне»

29 чэрвеня 2023 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы-рэтраспекцыі «На адным дыханні. 20 гадоў, як адно імгненне», якое адбылося ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль».

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі архіва азнаёміліся з экспазіцыяй выставы, на якой прадстаўлены фатаграфіі, якія захавалі інтэр’еры, моманты, асобы, залы экспазіцыі, якімі яны былі адразу пасля адкрыцця, афішы і фотаматэрыялы праектаў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву, дакументы, якія паказваюць складаную, многоэтапную працу.