Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
22 чэрвеня 2023 г. у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама ў рамках акцыі «Архівы — школе», у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для навучэнцаў каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
З прывітальным словам да гасцей звярнулася намеснік дырэкатара архіва А.У.Кушнова. Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Загадчык аддела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаёміла гасцей з дакументальнай выставай, прысвечанай Герою Савецкага Саюза В.З.Каржу. Падчас агляднай экскурсіі па архіву навучэнцы наведалі архівасховішчы фондаў асабістага паходжання і перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, матэрыяламі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў і інш.
![]() |
А.У.Кушнова выступае перад навучэнцамі |
![]() |
І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання |
![]() |
Т.М.Агеенка знаёміць навучэнцаў з дакументамі перыяду Вяликай Айчыннай вайны |