Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамi установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж»
22 чэрвеня 2023 года ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства «Водгукі вайны» для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».
На мерапрыемства быў запрошаны прадстаўнік вайсковай часці №63604, начальнік аддзела захоўвання артылерыйскага ўзбраення, капітан Васільеў Яўген Уладзіміравіч, які ў рамках тэмы ўрока распавёў навучэнцам аб ключавых бітвах Вялікай Айчыннай вайны, подзвігах лётчыкаў Аляксандра Пакрышкіна, Аляксея Маресьева, салдата Мікалая Масалова, а таксама правёў прафарыентацыйную працу.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля ў 1941 годзе, асабістымі справамі Герояў Савецкага Саюза, а таксама з асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння з фондаў дзяржаўнага архіва.
У канцы мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва.