Удзел супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» у лінейцы, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»

22 чэрвеня 2023 г. у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у лінейцы школьнага лагера «Сонечны горад» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Маладзечна» для 1-4 класаў.

Падчас правядзення лінейкі архівіст Беразоўская В.М. прадэманстравала прэзентацыю на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладзечна, Маладзечанскі раён», падрыхтаваную па дакументах і матэрыялах дзяржархіва.

 

Адкрыццё лінейкі школьнага лагера
Уступнае слова настаўніка па патрыятычнаму выхаванню Мінца Н.З.
Дэманстрацыя прэзентацыі Бярозаўскай А.М.
Дэманстрацыя прэзентацыі Бярозаўскай А.М.