Падарожжа школьных лагераў па архіве
8 чэрвеня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе», Года міру і стварэння і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі дзеці аздараўленчага лагера «Сонейка» і працоўнага лагера сярэдняй школы № 6 г. Кобрына.
Супрацоўнікі архіва для школьнікаў правялі аглядныя экскурсіі па архіве. У архівасховішчах для навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка» былі прадэманстраваны дакументы асабістага паходжання: зборнік вершаў «Птушкі-весялушкі» паэта Кобрыншчыны Леаніда Фёдаравіча Глушко, а для дзяцей працоўнага лагера – асабліва каштоўныя дакументы.
1. Атрад навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка» падчас экскурсіі па архіве |
2. Рабяты працоўнага лагера сярэдняй школы № 6 г. Кобрына за праглядам старадаўняга фотаальбома |
3. Вучні за вывучэннем асабліва каштоўнага дакумента |
4. Вучні сярэдняй школы № 6 г. Кобрына падчас азнаямлення са зборнікам вершаў Л.Ф.Глушко |