Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

У маі гэтага года ў рамках правядзення мерапрыемстваў Рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», якія праводзяцца згодна з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 годзе Года міру і стварэння, дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» запрасіла дэлегацыю ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж паліграфіі імя В.З.Харужай» на чале з дырэктарам А.С.Сіманенка.

Тады, па выніках рабочай сустрэчы, была дасягнута вусная дамоўленасць аб сумесным правядзенні розных мерапрыемствах прафарыентацыйнага характару.

У ходзе візіту ў адказ ў каледж паліграфіі 7 чэрвеня 2023 года дырэктара лабараторыі У.Л.Клюйко, кіраўнікамі ўстаноў было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў частцы падрыхтоўкі кадраў, а таксама адбылося знаёмства з выкладчыцкім саставам і вучэбна-тэхнічнай базай каледжа.

 

У.Л.Клюйко і А.С.Сіманенка падпісваюць Пагадненне аб супрацоўніцтве
Знаёмства з выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання каледжа
Знаёмства з выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання каледжа