8 чэрвеня 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 34В Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы»

8 чэрвеня 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 34В Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я.Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.

Студэнты даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа пачынаючага архівіста» па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».