Ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся сход працаўнікоў архіва

8 чэрвеня 2023 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прайшоў сход работнікаў архіва.

Перад супрацоўнікамі выступіў намеснік дырэктара архіва Ю.А.Натур’еў з лекцыяй на тэму «Заканадаўства ў архіўнай сферы Рэспублікі Беларусь».

У сваім выступленні Ю.А.Натур’еў падкрэсліў, што адносіны ў сферы архіўнай справы і справаводства з улікам новых дасягненняў навукі і тэхнікі ў частцы стварэння дакументаў, арганізацыі работы з імі і захоўвання рэгулююцца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» № 163-3 ад 18 красавіка 2022 г.

Таксама быў разгледжаны пералік тыпавых дакументаў, у які Пастановай Міністэрства юстыцыі ад 11 студзеня 2023 года №1, былі ўключаны дакументы па абароне персанальных даных.