Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Пішчулёнка (25.05.21953 – 18.06.2008) супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці падрыхтавалі віртуальную выставу па дакументах яго асабістага фонду

Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Пішчулёнка (25.05.21953 – 18.06.2008) супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці падрыхтавалі віртуальную выставу па дакументах яго асабістага фонду.

М.Ул.Пішчулёнак – гісторык, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік архіўнай галіны на Віцебшчыне з 1991 г. па 2008 г.

За час працы Міхаіла Уладзіміравіча была істотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база дзяржаўных архіваў, створана сетка гарадскіх і раённых архіваў вобласці, выдадзены зборнікі дакументаў.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё архіўнай справы Рэспублікі Беларусь М.Ул.Пішчулёнак неаднаразова быў па заслугах ацэнены кіраўніцтвам галіны і ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш.

Выставу можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/MolIOthB6ME