Аб правядзенні экскурсіі для натарыусаў і работнікаў сістэмы натарыяту Мінскай вобласці

24 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала група натарыусаў і работнікаў сістэмы натарыяту Мінскай вобласці.

У рамках візіту намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў распавёў гасцям пра гісторыю і фонды ўстановы. Пасля гэтага вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для натарыусаў і работнікаў сістэмы натарыяту экскурсію па архівасховішчах, дзе прадэманстраваў ім старажытныя актавыя кнігі і шэраг унікальных дакументаў, якія зберагаюцца ў НГА Беларусі. Затым госці атрымалі магчымасць азнаёміцца з тым, што цікавіла іх у найбольшай ступені, – арыгіналамі дакументаў XVII – пачатку XX ст. па гісторыі развіцця натарыяту на беларускіх землях. У рамках гэтай часткі мерапрыемства загадчык аддзела старажытных актаў Ірына Бобер падрабязна распавяла гасцям пра завярэнне дакументаў розных тыпаў у эпоху Вялікага Княства Літоўскага шляхам іх упісання ў актавыя кнігі судовых устаноў.

У ходзе візіту госці праявілі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі і пасля правядзення экскурсіі задалі архівістам вялікую колькасць пытанняў.

 

1. М.Д.Макараў апавядае экскурсантам пра гісторыю і фонды НГА Беларусі
2. У.М.Дзянісаў праводзіць экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі
3. У.М.Дзянісаў праводзіць экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі
4. У.М.Дзянісаў і І.М. Бобер дэманструюць экскурсантам дакументы па гісторыі натарыята
5. Натарыусы і работнікі сістэмы натарыяту знаёмяцца з дакументамі
6. І.М.Бобер распавядае экскурсантам пра старажытныя актавыя кнігі
7. Дакументы НГА Беларусі