Правядзенне экскурсіі ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» для навучэнцаў 4 «Б» класа ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска» і ўрачыстага прыёму-перадачы ў дар архіву фатаграфій і кінадакументаў з асабістага архіва сям’і Лысак

23 мая 2023 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) у рамках акцыі «Архівы – школе», ШАГ і да Года міру і стварэння, была праведзена экскурсія для навучэнцаў 4 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Дзяржынска», а таксама ўрачысты прыём-перадача ў дар архіву фатаграфій і кінадакументаў з асабістага архіва сям’і Лысак.

Партызан Бабруйскага атрада №752 Лысак Іван Іванавіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 1-ай і 2-ой ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені. Яго жонка, Падзвінская Вікторыя Андрэеўна – заслужаны настаўнік БССР, кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені, ордэна Славы III ступені, уладальнік мноства медалёў.

У ходзе мерапрыемства вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч распавёў вучням аб архіве: аб камплектаванні фондаў, асаблівасцях захоўвання дакументаў і разнастайнасці носьбітаў аўдыёвізуальнай інфармацыі.

Навучэнцы наведалі чытальную залу архіва, дзе пазнаёміліся са зборам фотаздымкаў з альбомаў Н.С.Тагрына, В.І.Каледы, Э.Тамашэўскай-Радзівіл. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў аповяд пра магчымасці пошуку інфармацыі з дапамогай аўтаматызаванай пошукавай сістэмы. Таксама юным наведвальнікам была прадэманстравана работа аддзела тэхнічнага кантролю і лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў. Школьнікі на свае вочы змаглі ўбачыць працу архівістаў дадзеных аддзелаў, накіраваную на захаванне дакументаў з фондаў БДАКФФД.

У кіназале архіва навучэнцы былі азнаёмленыя з гісторыяй сям’і Лысак, затым адбыўся прагляд прэзентацыі «Давайце памятаць!», складзенай з фатаграфій сям’і Лысак, а таксама фільма «Бацькі дзяцей – дзеці бацькоў», у якім У.А.Падзвінская і І.І.Лысак даюць інтэрв’ю карэспандэнтам Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і распавядаюць, як абаранялі родныя сімвалы дзяржавы, змагаліся за мірнае неба, навучалі дзяцей у партызанскім атрадзе.

Мерапрыемства праходзіла напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей. Намеснікам загадчыка аддзела АТК Т.В.Арыновіч для навучэнцаў была праведзена віктарына і разыграна латарэя, таксама адбыўся прагляд анімацыйных фільмаў з фондаў архіва. Дзяцей павіншавалі з заканчэннем навучальнага года.

Дырэктар архіва А.М.Ганчар падзякаваў настаўніцу Вольгу Віктараўну Шынкарэнку, вучаніцу 4 «Б» Валерыю Лысак і яе сям’ю за перададзеныя дакументы неабыякавае стаўленне да гісторыі.

На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны відэаролік аб праведзеным мерапрыемстве.

 

1. Навучэнцы 4 «Б» класа ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска» ў фае архіва
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік знаёміць навучэнцаў з рознымі відамі носьбітаў аўдыёвізуальнай інфармацыі
3. Навучэнцы 4 «Б» класа ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
4. Архівіст I кваліфікацыйнай аддзела АТК Т.П.Маскалёва знаёміць навучэнцаў з праверкай якасці захаванасці кінастужкі
5. Загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў А.С.Цюхай распавядае навучэнцам аб рабоце аддзела
6. Загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.У.Дубатоўка і вучаніца 4 «Б» Валерыя Лысак падчас перадачы сямейных дакументаў у АРХІЎНЫЯ фонды
7. Намеснік загадчыка аддзела АТК Т.В.Арыновіч падчас дэманстрацыі прэзентацыі «Давайце памятаць!», складзенай з фатаграфій сям’і Лысак
8. Намеснік загадчыка аддзела АТК Т.В.Арыновіч падчас правядзення віктарыны і розыгрышу латарэі для навучэнцаў
9. Навучэнцы 4 «Б» класа ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска» падчас правядзення віктарыны