Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» праведзены ўрок-гутарка з навучэнцамі 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка»
14 мая 2023 года Рэспубліка Беларусь адзначыць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, якія з’яўляюцца атрыбутамі суверэннай дзяржавы.
Герб і сцяг нашай краіны расказваюць гісторыю беларускай дзяржавы і народа, яе шматвекавыя традыцыі, паказваюць лепшыя якасці беларусаў: гасціннасць, працавітасць, ветлівасць, дабрыню, паважлівыя адносіны да навакольнай прыроды, зямлі. У кожным элеменце сімвалаў закладзены глыбокі сэнс.
Напярэдадні важнага дзяржаўнага свята на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» праведзены ўрок-гутарка з навучэнцамі 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка» – «Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сцяга, герба і гімна Беларусі, змяненнем сімвалаў на розных этапах развіцця беларускай дзяржавы, значэннем кожнага колеру і элемента, даведаліся, у чым заключаецца ўнікальнасць беларускага сцяга.
У завяршэнне сустрэчы з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішчаў і пакоя апрацоўкі дакументаў.