5 мая 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-гадоваму юбілею архіва
5 мая 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-гадоваму юбілею архіва.
Адкрыў урачыстае мерапрыемства намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П., які павіншаваў прысутных на сходзе супрацоўнікаў з юбілеем.
– Усіх нас аб’ядноўвае любоў да сваёй справы і вялікі ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі, – адзначыў Андрэй Пятровіч.
У сваёй віншавальнай прамове, ён падзякаваў калектыву архіва за зладжаную, плённую працу і пажадаў далейшых поспехаў у працы.
Да цёплых слоў падзякі і віншаванняў таксама далучылася загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Аляксандравіч З.А., яшчэ раз павіншаваўшы работнікаў з юбілеем, яна падрабязна расказала калектыву дзяржархіва аб гісторыі яго стварэння і развіцця.
Архівісты падзяліліся ўспамінамі аб гадах працы ў архіве. Таксама, падчас сходу была прадэманстравана прэзентацыя з фатаграфіямі супрацоўнікаў архіва ў розныя гады.
Урачыстае мерапрыемства завяршылася конкурсамі і выступамі працаўнікоў абласнога архіва і прайшло ў нязмушанай і добразычлівай атмасферы.





