Аб удзеле ў гарадской патрыятычнай акцыі «Жыве Перамога ў пакаленнях»

5 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прынялі ўдзел у гарадской патрыятычнай акцыі «Жыве Перамога ў пакаленнях». На плошчы Свабоды г. Полацка прайшоў мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гараджане ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны – франтавікоў, партызан і працаўнікоў тылу, самааддана набліжаўшых Пераможны май 45-га года. Мітынг завяршыўся ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка вызваліцелям Полацка.