Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці працягваюць прымаць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, распачаліся для віцяблян сёння і працягнуцца да 9 мая 2023 г.

У рамках праграмы святкавання Дня Перамогі ў канцэртнай зале «Віцебск» прайшоў урачысты сход, прысвечаны надыходзячаму дзяржаўнаму святу.

Тут сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, вайскоўцы Віцебскага гарнізона.

Мы ў неаплатным абавязку перад тымі, хто аддаў сваё жыццё ў імя будучыні нашай Радзімы. Ніколі не забудзем на подзвігі партызан, падпольшчыкаў і апалчэнцаў, самаадданасць тых, хто працаваў у тыле. Мы будзем памятаць салдат, якія змагаліся на франтах, жанчын, якія замянілі мужчын на заводах, дзяцей, якія прайшлі праз неймаверныя для іх узросту выпрабаванні.

Удзельнікі сходу ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Радзімы хвілінай маўчання.

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт.