1 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных дню Першамая
1 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных дню Першамая.
Маштабнае святкаванне арганізавала абласное аб’яднанне прафсаюзаў на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля. Гамяльчан павіншавалі са святам старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Пётр Кірычэнка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксей Нявераў і намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Алена Алексіна.
Ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне амфітэатра ўшаноўвалі стужкамі, сертыфікатамі і падарункамі 13 працоўных дынастый гамяльчан. Для ўсіх тых, хто сваёй працай робіць унёсак у агульны дабрабыт і росквіт, у гэты святочны дзень гучалі словы падзякі, уручаліся памятныя падарункі і прысвячаліся творчыя выступленні.