Аб правядзенні экскурсіі для работнікаў швейнага цэха ДУ «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы»
19 і 20 красавіка 2023 года работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) у рамках мерапрыемстваў да года міру і стварэння былі праведзены экскурсіі для работнікаў швейнага цэха ДУ «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы».
Госці пазнаёміліся з унікальнымі аўдыёвізуальнымі дакументамі з фондаў архіва, рэстаўрацыйна-прафілактычнымі мерапрыемствамі па забеспячэнні іх захаванасці, магчымасцямі навукова-даведачнага апарата БДАКФФД. Асаблівую зацікаўленасць удзельнікаў экскурсіі выклікаў аповед пра аблічбоўванне архіўных дакументаў пры дапамозе сучаснага сканавальнага абсталявання.
Вялікую цікавасць у экскурсантаў выклікала калекцыя фатаграфій ваеннага журналіста В.І.Аркашава. Гэтыя фатаграфіі-унікальнае і неацэннае сведчанне подзвігу савецкага салдата ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не меншае ўражанне зрабілі на наведвальнікаў архіва збору фотаздымкаў Э.Тамашэўскай – Радзівіл і А.М.Багамолава.
Таксама падчас экскурсіі наведвальнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Новы Мінск» у кіназале архіва (1954 г., арх.№ VD00801) аб пасляваенным аднаўленні сталіцы Беларусі.
Наведвальнікамі БДАКФФД была адзначана ўнікальнасць архіва і яго работы па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Падчас экскурсіі гасцям прадставілася ўнікальная магчымасць убачыць працу архіва знутры, дакрануцца да тэхналагічных працэсаў.
![]() |
1. У чытальнай зале БДАКФФД. Знаёмства з носьбітамі дакументаў |
![]() |
2. У аддзеле тэхнічнага кантролю БДАКФФД. Дэманстрацыя працэсу кантролю тэхнічнага стану кінадакументаў |
![]() |
3. У лабараторыі па аднаўленні дакументаў БДАКФФД. |
![]() |
4. У аддзеле аблічбоўкі дакументаў БДАКФФД. Аповяд пра аблічбоўцы аўдыёдакументаў |