Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
12 красавіка 2023 года ў Год міру і стварэння, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 5-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 40».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Т.У. і Брузгіна С.М. расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, азнаёмілі юнакоў з тэматычнымі выставамі, падрыхтаванымі па дакументах і матэрыялах архіва: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Для навучэнцаў быў прадстаўлены фільм: «Абарона горада Магілёва».
У ходзе агляднай экскурсіі школьнікі наведалі архівасховішча, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулева С.В. азнаёміла з дзейнасцю архіва па захаванні дакументаў, са складам захоўваемых дакументаў, рэжымам іх захоўвання. Таксама для дзяцей была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва».
У завяршэнні экскурсіі навучэнцы з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.