12 красавіка супрацоўнікі “Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Глыбокае” наведалі ўстанову адукацыі “Глыбоцкі прафесійны ліцэй”

12 красавіка 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» наведалі ўстанову адукацыі «Глыбоцкі прафесійны ліцэй». Навучэнцы праслухалі лекцыю «Знакамітыя людзі Глыбоччыны ў асабістых фондах Дзяржархіва ў г. Глыбокае», якую прачытала загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т. М. Аўласава. Яна расказала навучэнцам пра дакументы асабістых фондаў Заслужаных настаўнікаў БССР Н. П. Бальшаковай, Э. М. Дзягілевай, Н. І. Яроменак, Н. П. Краміч, А. У. Паўловіч, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР М. В. Ярмаловіч, Герояў Сацыялістычнай Працы М. А. Клімянка, Л. К. Пугаўко і інш. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэапрэзентацыі.