Сустрэча дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе

12 красавіка 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе і праведзены круглы стол на тэму развіцця супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

У працы круглага стала прынялі ўдзел: старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Гульнара Закарыеўна Габдрахманава, дырэктар ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахтыяр Раілевіч Фахрутдзінаў, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яўгенавіч Басалыга, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснікі дырэктара і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

А.Л.Воінаў у сваім выступленні расказаў аб структуры архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь, асноўных напрамках дзейнасці і перспектывах развіцця. Г.З.Габдрахманава выступіла з дакладам аб развіцці архіўнай службы Рэспублікі Татарстан на сучасным этапе, асаблівую ўвагу надаўшы ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пытанням цыфравізацыі, рэалізацыі інавацыйных праектаў у галіне. У ходзе работы круглага стала намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А. Стуканава прадставіла прэзентацыю аб дзейнасці Нацыянальнага архіва.

У рамках прафесійнай сустрэчы таксама адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» і ГБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан».

Пасля заканчэння работы круглага стала для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія. Госці наведалі музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама чытальную залу і архівасховішчы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, азнаёміліся са складам захоўваемых дакументаў і асаблівасцямі забеспячэння іх захаванасці.