Дзень бяспекі дарожнага руху ў Цэнтральнай лабараторыі
У мэтах выканання даручэння Міністра юстыцыі 12 красавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» з усімі супрацоўнікамі, якія кіруюць службовым або асабістымі аўтатранспартнымі сродкамі, быў праведзены занятак па правілах эксплуатацыі аўтатранспарту і захаванню правілаў дарожнага руху, якое правяла запрошаны прадстаўнік дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі – старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС капітан міліцыі Харытончык К.С.
Па завяршэнні сустрэчы Крысціна Сяргееўна азнаёмілася з тэхналагічнымі працэсамі па абяспыльванню, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, аблічбоўцы і мікрафільмаванню архіўных дакументаў, праявіўшы вялікую цікавасць да работ, што выконваюцца унікальнымі спецыялістамі лабараторыі.