Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

16 сакавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставы «Плюс/мінус 100: народныя мастакі-юбіляры» і «Джаз! Коты! Весна!» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Правадніком у свет майстэрства ў гэты дзень для работнікаў архіва-музея стаў Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч – таленавіты мастак, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Ён шчыра і займальна распавёў пра творчых дзеячаў, працы якіх прадстаўлены ў залах цэнтра.

Асаблівую зацікаўленасць выклікалі работы беларускіх мастакоў-юбіляраў: Гаўрылы Вашчанкі, Аляксандра Кішчанкі, Віктара Грамыкі, Леаніда Шчамялёва і іншых. Фальклор, сувязь пакаленняў, знаёмыя ўсім матывы проціпастаўлення вёскі і горада, актуальныя тэмы тых часоў (большасць твораў у экспазіцыі адносяцца да 1970-1990 гадоў) – усё гэта размясцілася на выставе шырокай жанравай разнастайнасцю.

Работнікі архіва-музея, якія былі асабіста знаёмыя з творцамі, распавялі цікавыя гісторыі, падзяліліся сваімі ўспамінамі, звесткамі пра майстэрні мастакоў.

На прыканцы сустрэчы правёў экскурсію па выставе «Джаз! Коты! Весна!», якая ўразіла мноствам фарбаў, стыляў і нават матэрыялаў.