Абмеркаванне праграмы палітычнай партыі «Белая Русь»
7 сакавіка 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылася пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праграмы палітычнай партыі «Белая Русь». У форуме прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання» «Белая Русь» А.А.Раманаў, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь М.С.Рачылоўскі, прадстаўнікі Маладзёжнага парламента. Ад Нацыянальнага архіва ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» І.А.Шырокі.
Адкрыў дыялогавую пляцоўку О.А.Раманаў:
– На дадзены момант гатовы праект праграмы палітычнай партыі. Для таго, каб гэтая праграма стала па-сапраўднаму праграмай народнай партыі, партыі народнай большасці, яна павінна прайсці шырокае абмеркаванне. Неабходна сабраць меркаванні, бачанні людзей з розных рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Сёння ў нас сустрэча з моладдзю. Яна не менш важная для таго, каб рэалізоўваць і некаторыя ідэі моладзевай палітыкі. Таму важна пачуць пазіцыю моладзі.
М.С.Рачылоўскі ў сваім выступе адзначыў: «Вельмі сімвалічна, што сёння мы сустракаемся менавіта на базе Нацыянальнага архіва. Гэта тое месца, куды з часам людзі прыйдуць вывучаць гісторыю станаўлення партыі, моладзевага руху суверэннай Беларусі».
Кожны ўдзельнік змог выказаць сваё меркаванне, задаць хвалюючыя пытанні і ўнесці дапаўненні ў асобныя блокі праграмы. Актывісты прапанавалі стварыць новы раздзел, які тычыцца бяспекі нашай краіны і барацьбы з карупцыяй, а таксама ўнесці дапаўненні па супрацоўніцтве з партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Па заканчэнні мерапрыемства навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка правяла экскурсію па архіве, пазнаёміўшы гасцей з гісторыяй архіва, яго структурай, складам дакументаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з архіўнымі дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і ўмовамі іх захоўвання.