Сустрэча калектыву ЦЛЗЗД са старшынёй Партызанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

У рамках ажыццяўлення ідэалагічнай работы 9 сакавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча працоўнага калектыва са старшынёй Партызанскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Даўгалевай В.В.

Падчас сустрэчы Валянціна Васільеўна азнаёмілася з тэхналагічнымі працэсамі па абязпыльванні, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, аблічбаванню і мікрафільмаванню архіўных дакументаў, выказаўшы цікавасць да работ, выкананых лабараторыяй, а таксама да вялікага досведу і адказнасці ўнікальных спецыялістаў, якія працуюць у лабараторыі.

Па завяршэнні знаёмства з работай лабараторыі Валянціна Васільеўна пазнаёміла працоўны калектыў з мэтамі і задачамі, якія стаяць перад РГА «Белая Русь», а таксама пра выконваемую работу па стварэнні Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь», адказала на пытанні.