02.03.2023 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выстаўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», з удзелам студэнтаў групы № 59 ППУ Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы».

Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа архівіста-пачаткоўца» па тэме «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».