Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі гарадскі ліцэй № 1»

1 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок-экскурсія «Архіўны свет» з вучнямі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі гарадскі ліцэй № 1».

Супрацоўнікі архіва распавялі дзецям пра тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца сёння супрацоўнікамі архіва ў рамках Года міру і стварэння, а таксама падрабязна спыніліся на пытаннях парадку працы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва. У рамках Года міру і стварэння навучэнцам прадэманстравалі рэпартаж з праекта «ГісторыяпПРА» тэлеканала «Беларусь 4 Гомель» пра жыццё і дзейнасць легендарнага партызана і падпольшчыка, Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна.

Акрамя гэтага, навучэнцы наведалі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі гомельскай зямлі», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.

У заключэнні для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго працы, пасля чаго ўсе жадаючыя хлопцы змаглі сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне, якая па сваім інтэр’еры нагадвае працоўнае месца партыйнага работніка таго часу.