Наведванне выставы «Беларусь інтэлектуальная»
24 студзеня 2023 года выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» наведалі кіраўнікі і працаўнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».
На выставе рэпрэзентаваны экспанаты, створаныя дзякуючы супольнай працы прадстаўнікоў навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і вытворчай сфер Беларусі. Сярод іх узоры электронікі, прылад і буйнагабарытнай тэхнікі, макеты, мультымедыйныя прэзентацыі дасягненняў навукоўцаў, у тым ліку распрацаваныя маладымі людзьмі ў рамках праектаў «100 ідэй для Беларусі» і «100 інавацый маладых навукоўцаў».
Падчас агляду экспазіцыі, прадстаўнікі архіўнай галіны абмеркавалі найбольш актуальныя і значныя навуковыя распрацоўкі для мэт практычнага ўжывання ў працы дзяржаўных архіўных устаноў.
![]() |
1. На выставе. Злева – дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Ю.Э.Празоравіч, справа – дырэктар Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар |
![]() |
2. Выстава «Беларусь інтэлектуальная» |
![]() |
3. Цеплавізар (распрацоўшчык – ДВНТА «Оптыка, оптаэлектроніка, лазерная тэхніка») |
![]() |
4. Стэнд (фрагмент) НДІ «ЭВМ» |
![]() |
5. Стэнд (фрагмент) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Апаратна-праграмны стэнд для гіперспектральных даследаванняў (распрацоўшчык – ДВНТА «Оптыка, оптаэлектроніка, лазерная тэхніка») |
![]() |
7. Ю.Э.Празоравіч падчас агляду экспазіцыі |