На базе Рэчыцкага дзяржархіва прайшла экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 7 г. Рэчыцы

25 студзеня ў рамках акцыі «Архівы – школе» навучэнцы 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7» наведалі Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы.

Традыцыйна для юных гасцей была праведзена пазнавальная экскурсія па архіву. Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка, архівіст аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Анастасія Кмец і супрацоўнікі аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Комар і Галіна Жандарава правяли школьникаў па сваіх аддзелах, архівасховішчу і чытальнай зале. Маладыя людзі ў агульных рысах азнаёміліся са спецыфікай работы і дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні, даведаліся пра гісторыю і дзейнасці ЗДА ў г. Рэчыцы, якому сёлета споўніцца 60 гадоў.