4 студзеня «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» правёў 2 урокі патрыятычнага выхавання для навучэнцаў 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды»
4 студзеня ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзены 2 урокі патрыятычнага выхавання для навучэнцаў 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды» на тэму «Трагічныя лёсы ахвяраў вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе». Для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, з наведваннем дакументальнай выставы на тэму “Трагічныя лёсы ахвяр вайны” па дакументах архіва.
Школьнікі даведаліся, якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа распачыналага архівіста».