Аб прафілактыцы нарказалежнасці
27 снежня 2022 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у рамках разглядання пытанняў па прафілактыцы нарказалежнасці і ўжыванні наркотыкаў была праведзена тлумачальная гутарка з супрацоўнікамі лабараторыі клінічнага псіхолага УЗ «Мінскі гарадскі клінічны наркалагічны цэнтр» Дударонак Вікторыі Мікалаеўны.
Падчас гутаркі спецыялістам былі закрануты пытанні пра шкоду наркатычнай і алкагольнай залежнасці, прычынах яе ўзнікнення, а таксама пра прафілактычныя мерапрыемствы, якія накіраваны на папярэджанне ўжывання наркотыкаў.