Рэгістрацыя пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»
12 кастрычніка 2022 г. адбыўся сход членаў ГА «БРСМ» дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», падчас якога абмяркоўваліся пытанні маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання. Для рэалізацыі пастаўленых мэт было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».
ПА ГА «БРСМ» дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» была пастаўлена на ўлік рашэннем адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска ад 15 лістапада 2022 г. № 1300.