Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі

20 снежня 2022 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, член Савета Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Юлія Рамашка прыняла ўдзел у навагодняй акцыі «Каробачка адвагі», якая завяршылася перадачай падарункаў для адважных хлапчукоў і дзяўчынак, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым анкалагічным дыспансеры ў Бараўлянах.

Удзел у акцыі прынялі пярвічныя арганізацыі Белай Русі, прафсаюзаў і Беларускага саюза жанчын.

Каля 200 скрыначак адвагі было перададзена дзецям.