Навучальны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі»
15 снежня 2022 года дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (далей – БелНДЦЭД) сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» праведзены навучальны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі» для прадстаўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.
На семінары выступілі:
• Жук Вольга Юр’еўна, загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНДЦЭД;
• Ігнатовіч Дзіяна Віктараўна, стажор малодшага навуковага супрацоўніка аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНІЦЭД.
У рамках семінара былі разгледжаны змяненні і дапаўненні нарматыўна-метадычнай базы Рэспублікі Беларусь у сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных, а таксама пытанні арганізацыі работы з персанальнымі звесткамі ў інфармацыйнай прасторы.
У анлайн-семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь.