Візіт дырэктара ўстановы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” Сушчэвіча А.М. ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» у рамках абмену досведам
8 снежня 2022 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ДАМог) у рамках абмену досведам з візітам наведаў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (ДАГам) Сушчэвіч А.М.
Дырэктар ГАМог Фралоў С.А. і намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Цалабанава Л.М. правялі для госця аглядную экскурсію па архіве, наведаўшы працоўныя кабінеты спецыялістаў, чытальную залу, лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, архівасховішча. Падчас экскурсіі калегі змаглі абмеркаваць практычныя пытанні па кожным з відаў дзейнасці архіва, актуальныя праблемы і перспектывы далейшага прафесійнага развіцця.
Па выніках рабочай сустрэчы дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М. выказаў падзяку калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» за гасціннасць і магчымасць пераняць станоўчы вопыт.
У сваю чаргу кіраўніцтва і супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» былі рады прыняць у гасцях калегу з Гомеля. Такія сустрэчы дазваляюць як удасканальваць бягучую работу архіўных устаноў, так і садзейнічаць развіццю архіўнай галіны ў цэлым.