Урачысты сход з нагоды стварэння першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
12 снежня ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прайшоў урачысты сход з нагоды стварэння першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Першы сакратар Дзяржынскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» А.А.Пракапчук павіншавала калектыў БДАКФФД з такой значнай падзеяй і ўручыла пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік, а таксама членскія білеты вядучаму архівісту аддзела арганізацыйна-кадравай работы С.М.Мешы і вядучаму архівісту аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.А.Чарняцовай.
Дырэктар архіва А.Н.Ганчар, які выступіў са словамі віншавання, адзначыў важную ролю грамадскіх арганізацый у згуртаванні калектыву, павышэнні ініцыятыўнасці і каманднага духу работнікаў.
Лідэр прафсаюзнай арганізацыі БДАКФФД, галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот пажадала толькі што створанай першаснай арганізацыі і яе чальцам новых здзяйсненняў і дасягненняў пры ўсебаковай падтрымцы калектыва архіва.