Урачыстае мерапрыемства з удзелам членаў Маладзёжнага парламента пры Дзяржынскім раённым Савеце дэпутатаў і ўдзельнікаў Дзяржынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»

10 снежня ў Доме культуры пас.Энергетыкаў прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел члены Маладзёжнага парламента пры Дзяржынскім раённым Савеце дэпутатаў і ўдзельнікі Дзяржынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў». Настальгічныя пачуцці выклікала ў прысутных міні-экскурсія ў мінулае, падрыхтаваная вядучым архівістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Святланай Вітальеўнай Мяшай. Падчас яе выступу слухачы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з рознымі відамі носьбітаў аўдыёвізуальных дакументаў, дакрануцца да розных тэхналагічных працэсаў. Яркае і займальнае апавяданне не пакінула абыякавым нікога са слухачоў. Работнікамі архіва спецыяльна для свята-канцэрта былі ўласнаручна выраблены цацкі на навагоднюю ёлку з выявай самога архіва і святочных ёлак з фатаграфій з фондаў БДАКФФД.

Святлана Мяша ўпэўнена: увага, удзел здольныя зрабіць жыццё чалавека з абмежаванымі магчымасцямі больш камфортным і яркім.

 

С.В.Меша падчас правядзення міні-экскурсіі
Знаёмства з носьбітамі дакументаў