Удзел у адкрытым дыялогу «Успомніць усё. Памятаць кожнага», прысвечанаму Дню памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтае злачынства.

9 снежня 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у адкрытым дыялогу «Успомніць усё. Памятаць кожнага», прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, арганізаваным Брэсцкім райвыканкамам.

Сярод удзельнікаў – навучэнцы Дамачэўскай, Тамашоўскай, Чарнаўчыцкай сярэдніх школ, якія прадставілі свае даследчыя праекты-прэзентацыі па тэме генацыду і ўвекавечання памяці яго ахвяр.

У рамках мерапрыемства выступілі намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Валынец П.І., выконваючы абавязкі пракурора Брэсцкага раёна Тарасюк М.Я.

Дырэктар архіва Ганна Карапузава расказала прысутным пра дакументы нямецкіх акупацыйных органаў кіравання перыяду 1941-1944 гг., дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненым імі ўрону па Брэсцкай вобласці, якія захоўваюцца ў архіве і служаць каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Брэстчыны ў перыяд акупацыі, устанаўлення фактаў генацыду мірнага насельніцтва.

Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.