7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца штогод 7 лістапада. Гэта агульнарэспубліканскае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” і з’яўляецца выхадным днём у краіне. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць. Пры ўсёй неадназначнасці адзнак рэвалюцыі, яна дапамагае лепш зразумець наша мінулае і разабрацца ў сучаснасці. Бо ідэі аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі і ў наш час.

Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, тым самым аддаём даніну павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было адно з галоўных дзяржаўных свят.

Сёння суверэнная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе па шляху развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Пра тое, як святкавалі 7 лістапада Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі можна даведацца з дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці”.

Жадаем прадставіць вашай увазе артыкул газеты “Магілёўскі селянін” № 72 ад 9 лістапада 1927 года “Перад вялікім святам працоўных. Як будзем свьткаваць гадавіну Кастрычніка?”

З газеты па тэксце:

Плян святкавання дзесятай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў раенах гарадах, мястэчках і на вёсцы.

I. Задачы сьвяткавання

1. Падагуліць вынікі грамадзянскай барацьбы, гаспадарчага і культурнага бадаўніцтва за 10 год існаваньня Савецкай Ўлады […]

II. Падрыхтоўчая праца

1. Да 1-га лістапада павінна быць закончана ўся падрыхтоўчая праца да свьвяткаваньня. К гэтаму тэрміну правесьці і інструктаваньне камісіяў пры РВК і сельскіх саветах […]

III. Сьвяткаваньне

1. Сьвята праводзіцца з 14 гадзін 5 лістапада па 8 лістапада […]

7. 7 лiстапада днем – дэманстрацыя, якая канчаецца кароткiм мытынгам, прысвечаным святу […]

8. 7 лiстапада ўвечары – праводзяцца вечары самадзейнасцi па прадпрыемствам i ўстановам (клюбы нардамы, хаты-чытанi, чырвоныя куткi, бытавыя вечары наведваньне у госьцi) […]

Плян сьвяткаваньня 10-годняга юбілею Кастрычнікавай Рэвалюцыі у горадзе Магілеве.

1. Сьвята праводзіцца з 14 гадзін 5 лістападу па 8 лістападу

2. 5 лістападу з 14 гадзін спыняецца работа па заводах, прадпрыёмствах, установах і школах, і усе рабочыя, служачыя і Чырвоная Армія пад кіраўніцтвам Кастрычнікавых камісіяў павінны закончыць усю падрыхтоўчую работу і ўкрашэньні заводаў прадпрыёмстваў, ўстаноў, казарм, школ, клюбаў, чырвоных куткоў і кватэр да 18 гадзін вечару […]”