Сустрэча з вучнямі школы №11 г. Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

4 лістапада 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў прымеркаваных да 100-годдзя архіўнай галіны Беларусі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі 6-х класаў СШ № 11 горада Мінска.

Для вучняў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі вучні азнаёміліся з банэрнай выставай «Архивная служба Беларуси:100 лет вместе со страной (1922-2022 гг.)», а таксама з фотадакументальнай выставай, прысвечанай 120–годдзю з дня нараджэння Арэхва Мікалая Сямёнавіча – дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, гісторыка, першага сакратара ЦК ЛКСМБ, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага работніка культуры БССР.

Вучні наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў і фондаў асабістага паходжання.