Анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі» ў «Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі»
27 кастрычніка 2022 года дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (далей – БелНДЦЭД) быў арганізаваны і праведзены навучальны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі».
На семінары выступілі:
• Жук Вольга Юр’еўна, загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНІЦЭД, эксперт-практык;
• Крывашэй Дзмітрый Антановіч, вучоны сакратар БелНІЦЭД, эксперт-практык;
• Ігнатовіч Дзіяна Віктараўна, стажор малодшага навуковага супрацоўніка аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНІЦЭД, эксперт-практык.
У рамках семінара былі разгледжаны прававыя і практычныя аспекты работы з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках аўтаматызаваных сістэм дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення, інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый; пытанні аблічбоўкі дакументаў на папяровым носьбіце; а таксама пытанні арганізацыі працы з персанальнымі дадзенымі ў інфармацыйнай прасторы.
У анлайн-семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі 18 арганізацый, прадпрыемстваў, сярод іх ААТ «ААБ Беларусбанк», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларуская натарыяльная палата, РУП «Беларуснафта», ААТ «АМКАДОР» і інш. Па завяршэнні навучальнага анлайн-семінара кожны слухач атрымаў даведку аб удзеле ў ім.