Аб правядзенні экскурсіі для работнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў
27 кастрычніка 2022 года ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў адбылася экскурсія для работнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, запланаваная ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці і стагоддзя архіўнай службы. Дырэктар архіва А.Н.Ганчар пазнаёміў гасцей са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах, а таксама з асаблівасцямі пошуку з дапамогай навукова-даведачнага апарата. Акрамя таго, былі падрабязна асветлена спецыфіка тэхналагічных працэсаў, накіраваных на захаванне ўнікальнай аўдыёвізуальнай спадчыны: рэстаўрацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы, аблічбоўванне ўсіх відаў дакументаў, асаблівасці тэхнічнага кантролю за станам носьбітаў дакументаў. Таксама фокус увагі быў засяроджаны на асаблівых умовах захоўвання ў фондасховішчах.
Наведвальнікам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з арыгінальнымі фотаальбомамі Н.А. Кучэўскага (1913 – 1971 гг.) і Г.А. Лукоўнікава (1860-я – 1950-я гг.), а таксама зборамі фотадакументаў, прысвечаных сельскагаспадарчай выставе ў Гомелі (1954г.) і гісторыі Мінскага трактарнага завода. Таксама ўдзельнікі экскурсіі змаглі ўбачыць рэдкія кружэлкі, у тым ліку і арыгінал запісу гімна СССР, носьбіты фотадакументаў. Для гасцей прагучалі гукі рускіх рамансаў, якія захоўваюцца на графітавых пласцінках. Яркі момант экскурсіі – дэманстрацыя кінадакументаў у кіназале архіва. Увазе гасцей былі прадстаўлены фільмы «Адплата» (1962 г.), які распавядае пра адкрыты суд у г.Баранавічы над калабарацыяністамі, і «Беларусь сацыялістычная» (1960 г.) пра дасягненні краіны ў пасляваенны перыяд.
Штодзённая і няпростая праца работнікаў архіва па захаванні і прымнажэнні аўдыёвізуальнай спадчыны краіны зрабіла незгладжальнае ўражанне на ўдзельнікаў экскурсіі. Словы падзякі гасцей сталі ўзнагародай для калектыву БДАКФФД. А самі госці атрымалі нечаканыя смачныя і карысныя падарункі-яблыкі з сада архіва.
![]() |
| 1. Удзельнікі экускурсіі знаёмяцца з працай аддзела тэхнічнага кантролю (27 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 2. Момант экскурсіі. У лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў (27 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 3. Момант экскурсіі. У сховішчы кінастужкі (27 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
| 4. Групавое фота ўдзельнікаў экскурсіі (27 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |



