Удзел супрацоўнікаў БДАМЛМ у ІІ Броўкавых чытаннях
27 кастрычніка 2022 г. у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «ІІ Броўкавы чытанні», прысвечаная 55-годдзю стварэння Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (БелСЭ).
На канферэнцыі выступілі прадстаўнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ: вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль з дакладам «Інскрыпты Петруся Броўкі ў кнігах з бібліятэкі БДАМЛМ» і вядучы архівіст Наталля Мізон з дакладам «Гісторыя стварэння і пастаноўкі нацыянальнай оперы «Алеся» («Дзяўчына з Палесся») у дакументах БДАМЛМ».
![]() |
| 1. Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст Наталля Мізон |
![]() |
| 3. Праграма ІІ Браўковых чытанняў |


