Сустрэча з бацькамі і блізкімі сваякамі работнікаў архіва ў рамках Тыдня бацькоўскай любові
21 кастрычніка 2022 г. у рамках правядзення рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові і святкавання «Дня бацькі» у Нацыянальным архіве адбылася сустрэча з бацькамі і блізкімі сваякамі работнікаў архіва — Степук Анжэлы Станіславаўны, Самошкиной Анастасіі Алегаўны і Милушкиной Лізаветы Сяргееўны.
Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснікі дырэктара архіва Алена Аляксандраўна Стуканава і Алена Уладзіміраўна Кушнова выказалі словы падзякі тым, хто штодня ўкладвае ўсю душу ў выхаванне сваіх дзяцей і прымае актыўны ўдзел у іх жыцці.
Яскравым прыкладам бацькоўскай любові і падтрымкі стаў удзел у дадзеным мерапрыемстве людзей шаноўнага ўзросту: таты і мамы Сцяпук А.С. — Траян Станіслава Францавіча і Лідзіі Фёдараўны, а таксама бабулі і дзядулі Мілушкинай Е. С. — Дубаневіч Леаніда Францавіча і Людмілы Васільеўны.
Мама Самошкиной А.О. — Самошкина Інэса Анатольеўна была рада пазнаёміцца з калектывам і першым месцам працы яе дачкі.
Дарагім гасцям былі ўручаны памятныя падарункі і праведзена аглядная экскурсія па архіве.