Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы — школе» прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу ва УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж»

У рамках Года гістарычнай памяці і праекта «Архівы-школе» Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці працягвае знаёміць навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці з гісторыка-дакументальнай банэрнай выставай «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

21 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі архіва сустрэліся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа. Слухачам была прадстаўлена гісторыка-дакументальная банэрная выстава, а таксама прадэманстравана прэзентацыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці расказалі дзецям аб дакументах, прадстаўленых на выставе, аб зверствах фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і аб тым, як важна захоўваць памяць аб генацыдзе.

Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі цудоўную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, важнейшымі доказамі сапраўдных гістарычных фактаў.